У Брэсце распачаўся другі сезон курсаў "Мова нанова" (фота)

Галоўным новаўвядзеннем курсаў пасля перапынку стала "месца прапіскі". Замест грэка-каталіцкай царквы ў мікрараёне Рэчыца заняткі цяпер праходзяць ў кавярні "Маяк", якая знаходзіцца ў цэнтры гораду. Таксама арганізатары змянілі дзень правядзення курсаў на суботу.

Адна з вядучых занятку Вольга Малафеечава распавядае, што змены былі прынятыя па просьбах сталых удзельнікаў "Мовы нанова".

Малаеечава: "Нам падаецца, што колькасць людзей была не вялікая, бо, па-першае, раней наша месца збору заняткаў знаходзілася далёка ад цэнтру і, па-другое, гэта была серада —працоўны дзень, калі некаторым пасля працы было цяжка некуды ехаць і напружваць яшчэ сваю галаву. Ужо сёння прыйшло 45 чалавек, і думаем, што калі надвор'е
пагоршыцца, будзе яшчэ больш людзей".

Змены закранулі і граматычную частку заняткаў — у брэсцкай камандзе з'явіўся прафісійны філолаг.

Па словах арганізатараў, штомесяц яны збіраюцца прывозіць цікавых асобаў са сталіцы. Першым такім госцем стаў бард Алесь Камоцкі, які сваім выступам скончыў стартавы занятак новага навучальнага сезону.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі