У Брэсце таксоўка збіла шасцігадовага хлопчыка
Знак "Асцярожна, дзеці" / ipne.ws
Шасцігадовы хлопчык трапіў пад колы таксоўкі на вуліцы Дзяржынскага ў цэнтры Брэста. ДТЗ адбылося ў пятніцу, 14 чэрвеня, прыблізна ў 10:15. Паводле папярэдняй інфармацыі ўпраўлення ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, за рулём аўтамабіля "Таёта-Прыус" была 25-гадовая брастаўчанка. Дзіця пераходзіла дарогу побач з домам, у якім жыве, не па пешаходным пераходзе. Дарослых побач не было. Пацярпелага з траўмамі адвезлі ў Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу. ДАІ праводзіць праверку.