У Брэсце ў сераду "можна будзе перыядычна чуць стралковую кананаду"

Вайскоўцы на вучэннях / Мінабароны РБ
Вайскоўцы на вучэннях / Мінабароны РБ

У Брэсце ў сераду "можна будзе перыядычна чуць стралковую кананаду". Пра гэта жыхароў абласнога цэнтра папярэдзіў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Сёлета ён рэгулярна робіць падобныя аб'явы з-за вайсковых вучэнняў, якія праводзяцца каля горада, ці з-за перасоўвання ваеннай тэхнікі. На гэты раз на палігоне "Брэсцкі" праходзяць заняткі камандзіраў узводаў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

"Падстаў для якога-небудзь турботы ў жыхароў горада няма", — піша Рагачук.

У Брэсце ў сераду "можна будзе перыядычна чуць стралковую кананаду"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі