У Брэсце за ўдзел у "маршы недармаедаў" актывіста аштрафавалі на 575 рублёў
6 сакавіка ў Брэсце за ўдзел у "маршы недармаедаў" актывіста Андрэя Шарэнду аштрафавалі на 25 базавых велічынь (575 рублёў). Яго пакаралі за акцыю, якая прайшла ў абласным цэнтры 26 лютага. Ва ўчорашнім маршы ён не ўдзельнічаў, паколькі быў затрыманы яшчэ 3 сакавіка.
У судзе Шарэнда заявіў, што лічыць гэты працэс "палітычным пераследам", таму ніякіх тлумачэнняў не даваў. Сведкамі выступілі 2 супрацоўнікі міліцыі, якія прысутнічалі на вулічнай акцыі ў цывільным адзенні. Ленінскі раённы суд цалкам прызнаў віну Андрэя Шарэнды ў "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і прысудзіў штраф. Пасля гэтага актывіста вызвалілі ў зале суда.