У Брэсце затрымалі імавернага вярбоўшчыка баевікоў для “Ісламскай дзяржавы”

У Брэсце затрымалі імавернага вярбоўшчыка баевікоў для “Ісламскай дзяржавы”

У Брэсце затрымалі ўраджэнца Чачні, які займаўся вербоўкай баевікоў для “Ісламскай дзяржавы”. 22-гадовы малады чалавек працаваў на забароненую экстрэмісцкую групоўкі. Сама меней адзін з яго рэкрутаў стаў тэрарыстам-смяротнікам.

Замежніка затрымалі падчас пасадкі на цягнік Брэст-Тэрэспаль. Аперацыя праводзілася беларускімі сілавікамі сумесна з расійскімі калегамі. Як пасля высветлілася, затрыманы ехаў з Масквы ў Мінск на маршрутных таксоўках, а затым перасеў на цягнік і паспрабаваў трапіць у Польшчу.

Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Расію, дзе на яго ўжо заявялі крымінальную справу за арганізацыю незаконнага ўзброенага фармавання, перадае тэлеканал АНТ.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі