У Брэсце затрымалі ўладальніка бара "Дэндзі"
Аляксандр Козак / Instagram
У Брэсце затрымалі ўладальніка бара "Дэндзі" Аляксандра Козака. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што нібыта размясціў у інтэрнэце матэрыял, "які цяпер з'яўляецца экстрэмісцкім".
Таксама ў Брэсце за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі маладога чалавека — Марка Александровіча, які працуе касірам у "Еўраопце". Ён кажа, што меў падпіскі на тг-каналы, якія ў РБ прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.