У брэсцкіх рэстаранах гарвыканкам правярае "чорныя спісы" артыстаў

У брэсцкіх рэстаранах ёсць "чорныя спісы" для караоке, ілюстрацыйнае фота

У брэсцкіх рэстаранах ёсць "чорныя спісы" для караоке, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У рэстаранах Брэста забаронена ўключаць або спяваць песні "Акіяна Эльзы", Бі-2 і "Ляпісаў", таму ў іх гучаць Алеграва і Лепс. Так працуе забарона на артыстаў з "чорнага спісу", піша BG.Media.

Як распавёў выданню інсайдар з рэстараннага бізнэсу, праграма карпаратываў і музыкальных вечароў павінна праходзіць папярэднюю ідэалагічную праверку:

"Уся культурна-забаўляльная праграма праходзіць узгадненне праз гарвыканкам.

Цяпер мы не можам выкарыстоўваць украінамоўныя песні, кампазіцыі ў выкананні Валерыя Меладзэ, песні, напісаныя Канстанцінам Меладзэ, гурта "Звяры"…  Які ж Новы год без Сярдзючкі? Як жа не праспяваць "Без бою" ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы"?"

Па словах прадстаўніка рэстарана, у такіх выпадках наведвальнікам кажуць, што ва ўстанове няма адпаведных запісаў.

"Калі раней актыўна спявалі Манатыка, Земфіру, Лабаду, то зараз мы гаворым, што песень гэтых артыстаў няма ў нашай базе. Што тычыцца топавага рэпертуару зараз, то ў брэсцкіх рэстаранах спяваюць Лепса, Алеграву, "Батарэйку" гурта "Жукі", — пералічвае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі