У Брытаніі расце колькасць самагубстваў сярод студэнтаў

У Брытаніі расце колькасць самагубстваў сярод студэнтаў

Колькасць самагубстваў сярод брытанскіх студэнтаў дасягнула максімуму з 2007 года. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на звесткі Нацыянальнай статыстычнай службы.

У 2014 годзе ў Англіі і Уэльсе скончылі жыццё самагубствам 130 студэнтаў дзённых аддзяленняў ВНУ. 97 з іх былі хлопцамі, 33 — дзяўчатамі.

У 2013 годзе па ўсёй Вялікабрытаніі было 100 выпадкаў самагубства сярод студэнтаў. У 2010 годзе гэтая лічба была нават крыху большай — 127 студэнтаў.

Паведамляецца, што палова ўсіх выклікаў хуткай дапамогі ва універсітэты і студэнцкія кампусы звязаныя са спробай самагубства або самакалецтвамі.

Асноўныя прычыны самагубства сярод маладых брытанцаў — стрэс ад іспытаў, а таксама фізічныя недахопы, накшталт падлеткавых вугроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі