У "БСБ Банка" забіраюць ліцэнзію па асобных аперацыях з фізічнымі асобамі
Праўленне Нацбанка вырашыла адклiкаць у ЗАТ "БСБ Банк" ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці па наступных банкаўскіх аперацыях:
прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў);
выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) ва ўклады (дэпазіты), і размяшчэнне іх на рахункі;
выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў);
давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, такое рашэнне было прынятае ў сувязі з парушэннямі і недахопамі, выяўленымі падчас праверкі банка. Рашэнне набывае моц з 26 чэрвеня 2017 года.
Згодна з Банкаўскім кодэксам, банк мусіць кампенсаваць укладчыкам і іншым крэдыторам страты, панесеныя імі ў сувязі з немагчымасцю выканання банкам сваіх абавязанняў.
Да 26 чэрвеня "БСБ Банк" павінен выконваць абавязанні па заключаных дамовах па вяртанні грошай фізічным асобам да 26 чэрвеня. З 26 чэрвеня гэтыя абавязкі пераходзяць на дзяржаўную ўстанову "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб".
Банкам-павераным, які будзе ажыццяўляць прыём заяваў аб выплаце кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), прыцягнутых ЗАТ "БСБ Банк", і выплату гэтай кампенсацыі, вызначаны ААТ "Банк Масква-Мінск".
Дарэчы, ЗАТ "БСБ Банк" па памеры актываў на 1 чэрвеня 2017 года займае 17-е месца ў банкаўскай сістэме Беларусі. Доля актываў банка ў банкаўскай сістэме складае 0,4%.