У будучыні дзякуючы ШІ людзі пяройдуць на трохдзённы працоўны тыдзень — Гейтс

Біл Гейтс 

Біл Гейтс  / Reuters

Развіццё штучнага інтэлекту ў будучыні дазволіць чалавецтву скараціць працоўны тыдзень да трох дзён, лічыць стваральнік Microsoft Біл Гейтс. Пра гэта ён заявіў у падкасце "What Now? with Trevor Noah".

На яго думку, тэхналогіі, хутчэй за ўсё, не змогуць замяніць людзей, але аднойчы можа наступіць час, калі людзям "не давядзецца так шмат працаваць".

"Калі ў канчатковым выніку вы атрымаеце грамадства, у якім вам давядзецца працаваць толькі тры дні на тыдзень, гэта, імаверна, нармальна", — сказаў Гейтс. Нагадаем, раней мільярдэр не падтрымаў заклік Ілана Маска, сузаснавальніка Apple Стыва Возняка і яшчэ больш за тысячу спецыялістаў галіны прыпыніць распрацоўку прасунутага штучнага інтэлекту. Гейтс мяркуе, што трэба "вызначыць вобласці рызыкі" і засяродзіцца на тым, як лепш за ўсё выкарыстоўваць ШІ. Пра рызыкі Гейтс пісаў у ліпені. Ён лічыць, што гэтая тэхналогія не зменіць свет так ашаламляльна, як прамысловая рэвалюцыя. Уплыў ШІ будзе параўнальны са з'яўленнем персанальных камп'ютараў. "Будучыня ШІ не такая змрочная, як думаюць адны, і не такая вясёлкавая, як думаюць іншыя. Рызыкі рэальныя, але я настроены аптымістычна наконт таго, што імі можна кіраваць", — пісаў улетку прадпрымальнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі