У Бярозе пракурор афіцыйна папярэдзіў 5 чалавек, асуджаных на "хімію"

Выступае пракурор раёна

Выступае пракурор раёна / bereza.by

У Бярозе ў Брэсцкай вобласці пракурор раёна Аляксандр Круцько афіцыйна папярэдзіў 5 чалавек "аб недапушчэнні парушэння закона" і нагадаў аб адказнасці. Усе яны былі асуджаныя на "хімію", верагодна, за палітыку, адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №3. Мерапрыемства з візітам супрацоўнікаў пракуратуры, відаць, было прымеркавана да "электаральнай кампаніі".

Пракурор расказаў сабраным на сход пра расследаванне справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны, а пасля спыніўся на "злачынствах экстрэмісцкага напрамку", згадаў пра магчымыя пакаранні.

Раённая газета ў рэпартажы пра сустрэчу на "хіміі" піша, што на ёй прысутнічалі і асуджаныя за "абразу прадстаўніка ўлады" — тыя, хто трапіў пад рэпрэсіі.

У Бярозе пракурор афіцыйна папярэдзіў 5 чалавек, асуджаных на "хімію"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі