У Быхаўскім раёне маланка спаліла дом і хлеў (фота)
У Быхаўскім раёне ўдар маланкі падчас навальніцы стаў прычынай пажару. Здарэнне адбылося ў ноч на 18 чэрвеня — у МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне хлява ў вёсцы Бутрамееўка. На момант прыбыцця пажарных, хлеў і жылы дом побач з ім гарэлі адкрытым полымем.
Гаспадыня была ў двары, яна не пацярпела. Гэта жанчына 1940 года нараджэння, якая жыве ў доме адна і станоўча характарызуецца суседзямі.
Пажар знішчыў веранду і дах дома, а таксама хлеў. У доме пашкоджаныя перакрыцці, згарэлі рэчы, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.