У былога вядоўцы АНТ Івана Падрэза канфіскавалі кватэру
У 2018 годзе Іван Падрэз быў вядоўцам конкурсу Miss Supranational
У былога вядоўцы АНТ і блогера Івана Падрэза канфіскавалі кватэру, пра гэта ён расказаў у сябе ў Instagram. Паводле Падрэза, у кватэры жыла яго мама. Жанчыну выкінулі з дому. Тры тыдні яна прабыла ў бальніцы, а цяпер жыве ў сяброўкі. "Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дому. Як вы ўсё гэта церпіце?" — напісаў Падрэз.
Іван Падрэз вёў на беларускім тэлебачанні музычныя перадачы і праграму "Чакай мяне", нейкі час займаў пасаду кіраўніка дырэкцыі спецпраектаў АНТ. З тэлебачання ён сышоў у 2018 годзе, займаўся рэкламай і ютуб-каналамі. У школе вучыўся разам з палітвязнем Максімам Знакам, сябраваў з ім. На выбарах у Каардынацыйную раду далучыўся да блоку Таццяны Мартынавай. Блок "Хопіць баяцца" атрымаў на выбарах 3,4% (3 мандаты).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.