У цэнтралізаваных іспытах, якія зменяць ЦТ, тэсты зоймуць толькі 20-25%

У цэнтралізаваных іспытах, якія зменяць ЦТ, тэсты зоймуць толькі 20-25%

З наступнага года выпускнікі 11-х класаў беларускіх школ будуць здаваць цэнтралізаваны іспыт замест ЦТ па адпаведных прадметах. 

Міністр адукацыі Андрэй Іванец запэўніў, што пры гэтым захаваюцца роўныя ўмовы для ацэнкі ведаў абітурыентаў. А заданні зробяць такімі, каб можна было "ўбачыць" абітурыента. Для гэтага  ў экзаменацыйнай рабоце памяняюць суадносіны тэставых заданняў і заданняў без варыянтаў адказу.

"У першую чаргу мы пераглядаем падыходы з пункту погляду складнікаў тэставай і так званай кантрольнай работы ў структуры тэста. Цяпер гэта прыкладна 50 на 50. Мяркуем, што выйдзем на лічбы, дзе тэставая частка зойме толькі 20-25% ад 100 балаў. Астатняе — гэта будзе традыцыйная кантрольная работа", — расказаў чыноўнік у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

Па словах Іванца, і заданні, і кантрольныя работы будзе правяраць камп'ютар, каб пазбегнуць карупцыі. 

Міністр дадаў, што сёння ў Беларусі вышэйшую адукацыю можа атрымаць практычна кожны ахвочы. Сёлета ЦТ здавалі крыху больш за 61 тысячу людзей, з якіх каля 52 тысяч склалі выпускнікі 11-х класаў. "А месцаў для паступлення ў ВНУ — 53,5 тысячы, гэта бюджэтныя і платныя. Які сярэдні конкурс можа быць на ўсе спецыяльнасці? Відавочна, не вельмі высокі", — паведаміў Іванец. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі