У цэнтры Гомеля з'явіўся "мемарыял Прыгожына і Уткіна"
Мемарыял "вагнераўцам" у Гомелі
У Гомелі з'явіўся імправізаваны мемарыял "вагнераўцам" Прыгожыну і Уткіну. Ля танка — помніка вызваліцелям горада — нехта паставіў здымкі загінулых кіраўнікоў "Вагнера" і эмблему ПВК, і ўсклаў кветкі.
Усё гэта адбылося на плошчы Паўстання ў самым цэнтры Гомеля. Непадалёк стаіць будынак гомельскага цырка.
Раней падобны мемарыял з'явіўся ў Мінску на Плошчы Перамогі. Прапагандыстаў ён дужа перапужаў: маўляў, не трэба змешваць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны з сучаснымі рэаліямі. І гэта правільна: фота Дзмітрыя Уткіна, забітага нацысцкімі татуіроўкамі, як мага меней падыходзіць для беларускіх плошчаў.
Самі вагнераўцы паступова пакідаюць Беларусь. Магчыма, нехта з іх заехаў у Гомель па дарозе ў Расію. Яшчэ адзін варыянт — у горад над Сожам іх адправілі падвучыць мясцовых сілавікоў. Так ці інакш, цікава, ці ўзгаднілі яны гэтае сваё пікетаванне з мясцовымі ўладамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.