У цэнтры Лондана таксіст наехаў на пешаходаў, пацярпелі чацвёра
Фота: www.mirror.co.uk
У цэнтры Лондана ў раёне Ковент Гардэн кіроўца чорнага кэба-таксі наехаў на пешаходаў. Пра гэта паведамляе газета Mirror.
"На месцы падзеяў знаходзіцца не менш як тузін паліцэйскіх машын, — гаворыцца ў тэксце навіны. — Паліцыя лічыць, што адбылося ДТЗ, і не разглядае сітуацыю як тэракт".
Сведка здарэння сцвярджае, што машына таксі знесла знакамітую лонданскую тэлефонную будку чырвонага колеру. Потым пачуўся выбух, "і ўсё пабеглі".
Інфармацыі пра загінулых не паступала, але паведамляецца пра як мінімум чатырох пацярпелых.
К месту происшествия стеклись полицейские машины. Фото: www.mirror.co.uk.