У цэнтры Мінска з ракі дасталі мужчыну
7 студзеня ў 11.27 ратавальнікам затэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ў Свіслачы насупраць цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага тоне мужчына.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на месца здарэння выехалі ратавальнікі на вадзе і ратавальнікі АСВОДа.
На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што мужчына, якому на выгляд каля 60 гадоў, знаходзіцца за 10 метраў ад берага на глыбіні каля 2,5 метра. У 11.38 яго выцягнулі з дапамогай выратавальнай вяроўкі, даставілі на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
На жаль, медыкі не змаглі выратаваць мужчыну. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі ў 12:08 канстатавалі яго смерць.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.