У цэнтры Мінска з'явілася незвычайнае дрэва

У цэнтры Мінска з'явілася незвычайнае дрэва

У цэнтры Мінска на плошчы Незалежнасці з'явілася незвычайнае дрэва — яно свеціцца. Як паведамляе minsknews.by, сваімі рукамі яго вырабілі працаўнікі "Мінгарсвятла". Цяпер яны хочуць, каб дрэва прыцягвала ўвагу людзей не толькі ў цёмны час сутак, але і ўдзень. Таму дрэва дапрацуюць. На плошчы Незалежнасці яно знаходзіцца часова.

У Мінгарвыканкаме кажуць, што праца над упрыгожваннем сталіцы ідзе пастаянна. Улічваецца і замежны досвед, але не для таго, каб паўтарыць, а каб зрабіць лепш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі