У цэнтры Варшавы адбыўся магутны выбух газу (фота, відэа)

Каля 12-й гадзіны ў цэнтры Варшавы на вуліцы Наакоўскага адбыўся вялізны выбух. Як паведамляе gazeta.pl, выбух прагрымеў на першым ці другім паверсе аднаго з будынкаў. Ад ыбуху ў самім будынку і навакольным транспарце павыпадала шкло.

Прэзідэнт Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц паведаміла, што пяць чалавек атрымалі раненні і трапілі ў лякарню.

Верагоднай прычынай здарэння называюць выбух газу ў будынку.

Вуліцы Наакоўскага і частка вуліцы Кашыковай закрытыя для руху транспарту.

Фота — gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі