У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаецца моцны вецер
Моцны вецер зімой / pixabay.com
Уначы ў чацвер, 19 студзеня, у Беларусі прагназуюцца дождж і мокры снег, удзень — снег і мокры снег (на Гомельшчыне — з дажджом), месцамі — моцны снег. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй краіне чакаецца моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +4 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (на паўднёвым усходзе — да +9, у сталіцы — 1-3 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.