У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
У нашай краіне — халодная і дажджлівая восень / pixabay.com
У чацвер, 22 верасня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — ад +7 да +9), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +15 градусаў (у сталіцы — 11-13 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.