У чацвер чакаецца мокры снег і пахаладанне па поўначы Беларусі
У Беларусі на чацвер прагназуюць складаныя ўмовы надвор'я / pixabay.com
У чацвер, 5 студзеня, у Беларусі чакаюцца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Прагназуюцца працяглыя ападкі — снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны пройдзе снег з дажджом. Уначы і зранку месцамі па краіне пройдзе моцны снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты.
На працягу сутак тэрмометры пакажуць ад -3 да +3, удзень па паўднёва-заходняй частцы Беларусі будзе 4-8 цяпла. Па поўначы краіны увечары чакаецца пахаладанне да -8.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.