У чацвер на дарогах Беларусі захаваецца галалёдзіца
У чацвер, 3 лютага, у нашай краіне чакаецца воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе краіны — часам снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 марозу, удзень будзе ад -5 да +1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.