У чацвер прагназуюць моцны парывісты вецер
У чацвер, 21 красавіка, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца дажджы, уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі па поўначы моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць +4...+9, удзень прагназуюць 8-13 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.