У чацвер у Беларусі будзе да 27 градусаў цяпла
У чацвер, 11 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя месцамі на поўдні нашай краіны раніцай і ў дзённыя гадзіны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +8 да +14 градусаў (на Гомельшчыне — да +16, у Мінску — 11-13 цяпла), удзень — ад +22 да +27 (у сталіцы — ад +23 да +25).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.