У чацвер у Беларусі чакаецца да 11 градусаў марозу

У чацвер у Беларусі чакаецца да 11 градусаў марозу

У чацвер, 22 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі снег магчымы толькі ўначы на Гомельшчыне. Вецер будзе заходні і паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 12 м/с.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да -8 градусаў, пры праясненнях — 9-11 марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад 0 да +5. У канцы тыдня пацяплее. Напрыклад, у нядзелю, на Дзень Волі, у Мінску ўдзень будзе ад +5 да +7 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі