У чацвер у Беларусі чакаецца да +14, пераважна без ападкаў
У чацвер, 28 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі дождж уначы і раніцай магчымы толькі ў асобных раёнах (як і слабы туман). Сіноптыкі пішуць, што небяспечных метэаралагічных з'яў не чакаецца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +14 (у сталіцы — 9-11 градусаў цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я ў Беларусі захаваюцца ў пятніцу і ў суботу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.