У чацвер у Беларусі чакаюцца дажджы і моцны парывісты вецер
4 кастрычніка надвор'е Беларусі працягне вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Латвіі на Валагодскую вобласць Расіі, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні, заходні, парывісты, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны — моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +2 да +8, удзень яна павысіцца да 7-13 градусаў цяпла.
Ужо ў пятніцу пацяплее — удзень чакаецца 8-15 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 17 вышэй за нуль. Кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па поўначы Беларусі.