У чацвер у Беларусі зноў будзе цёпла і без ападкаў
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 20 верасня. Будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні слабы.
Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15, месцамі яна апусціцца да 5-8 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 22-28 градусаў вышэй за нуль.
Істотнае пахаладанне чакаецца ў канцы тыдня, яно працягнецца і ў пачатку наступнага. Амаль штодня прагназуюцца ападкі.