У Чашніцкім раёне на пажары загінуў мужчына

У Чашніцкім раёне на пажары загінуў мужчына

Пажар у пасёлку Кастрычніцкі Чашніцкага раёна 7 чэрвеня завяршыўся трагедыяй, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Каля 4.30 раніцы ратавальнікі атрымалі паведамленне, што гарыць кватэра па вуліцы Міра. На месцы здарэння яны пабачылі, што моцны дым ідзе з дзвюх кватэраў на другім паверсе цаглянага двухпавярховага шматкватэрнага дома. 

Супрацоўнікі МНС вынеслі гаспадара кватэры, у якой пачаўся пажар, у непрытомным стане і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Аднак праз нейкі час фельчар канстатавала смерць 72-гадовага пенсіянера.

З другой кватэры супрацоўнікі МНС выратавалі з гаўбца пры дапамозе лесвіцы 57-гадовую жанчыну і 59-гадовага мужчыну. З кватэраў першага паверху эвакуявалі пяць чалавек. Ніхто з выратаваных не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі