У чатырох раёнах Магілёўшчыны забаранілі наведваць лясы

Улады Мсціслаўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Бабруйскага раёнаў увялі забарону на наведванне лясоў з-за павышанай пажаранебяспекі. Там болей за два тыдні не было дажджоў, таму лясы вырашана закрыць. Пра гэта паведаміў БелаПАН галоўны ляснічы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Генадзь Францікаў.

Паводле яго інфармацыі, у лясах і на прылеглай тэрыторыі пачаліся ўзгаранні — пачала гарэць зялёная трава, бо ў ёй мала вільгаці.

У іншых раёнах вобласці пакуль не ўводзяць забарону на наведванне лясоў. Напрыканцы мінулага тыдня ад мяжы з Мінскай вобласцю да Магілёва прайшлі дажджы, таму ў гэтых раёнах пакуль не павышаюць узровень пажаранебяспекі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі