У Чэхіі на аўкцыён выставілі скульптуру з голымі Пуціным і Лукашэнкам
Скульптура "Голыя забойцы" / Kaputin Official, twitter.com
На аўкцыйн у Чэхіі выставілі скульптуру "Голыя забойцы". Атрыманыя грошы пойдуць на дрон для ўкраінскага войска, перадае DW.
Першапачатковая цана — 10 тысяч еўра.
Інсталяцыя групы "Капуцін" паказвае голага Уладзіміра Пуціна на залатым унітазе. На калене ў яго сядзіць таксама аголены Аляксандр Лукашэнка.
Група "Капуцін" з 2014 года ладзіць у Чэхіі акцыі пратэсту супраць уплыву Расіі на Еўропу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.