У "Чэлсі" будзе новы галоўны трэнер, з Фрэнкам Лэмпардам развіталіся

У "Чэлсі" будзе новы галоўны трэнер, з Фрэнкам Лэмпардам развіталіся

"Чэлсі" развітаўся з галоўным трэнерам Фрэнкам Лэмпардам. Пра гэта футбольны клуб у панядзелак аб'явіў у Twitter.

Лэмпарду 42 гады. Ён быў вядомым футбалістам, толькі за "Чэлсі" выступаў на працягу 13 гадоў. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2018 годзе. Фрэнк Лэмпард быў галоўным трэнерам "Чэлсі" з лета 2019-га. У сезоне 2019-2020 гадоў каманда заняла ў англійскай футбольнай прэм'ер-лізе 4-е месца, у бягучым сезоне пасля 19 тураў яна 9-я (у апошніх пяці матчах толькі адна перамога).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі