У Чэрвенскім раёне на палях пад снегам пакінулі больш за 700 тон бульбы
У Чэрвенскім раёне Мінскай вобласці на 36 гектарах зямлі пад снегам пакінулі больш за 700 тон бульбы. Каб гэта схаваць, мясцовы раённы аграсервіс правёў частковыя працы па дыскаванні поля. Гэта выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Кантралёры сцвярджаюць, што нядбайнасць кіраўніцтва гаспадаркі прывяла "да істотных фінансавых страт". З улікам сярэдняй цаны рэалізацыі бульбы, сума недаатрыманай выручкі складае каля 130 тысяч рублёў. Падкрэсліваецца, што Чэрвенскі райаграсэрвіс сказіў дзяржаўную статыстыку, бо гаспадарка не ўключыла ў яе згаданыя плошчы пад бульбу.
Сабраныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю матэрыялы накіраваныя праваахоўным органам.