У Чэрвенскім раёне загінуў бяспраўнік, які на легкавушцы ўрэзаўся ў дом

У Чэрвенскім раёне загінуў бяспраўнік, які на легкавушцы ўрэзаўся ў дом

Трагічна скончылася для 32-гадовага мінчука паездка ўвечары 9 траўня, паведамляе ДАІ УУС Мінаблвыканкама.

ДТЗ адбылося каля 22-й гадзіны ў вёсцы Кулікі Чэрвенскага раёна. Мінчук на аўтамабілі Citroen C1 ехаў у напрамку аўтадарогі Мінск-Магілёў. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем аўто, з'ехаў з дарогі, урэзаўся ў агароджу, а потым і ў жылы дом. 

Пры здарэнні кіроўца загінуў на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Яго 40-гадовага пасажыра шпіталізавалі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу і шматлікімі пераломамі.

Як паведамляюць у ДАІ, кіроўца не меў права кіравання транспартным сродкам і ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы. Пры гэтым ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі