У чвэрцьфінал Лігі Еўропы выйшлі два ўкраінскія клубы (відэа)

19 сакавіка ў Амстэрдаме прайшоў матч у адказ паміж мясцовым “Аяксам” і днепрапятроўскім “Дняпром” у рамках 1/8 Лігі Еўропы. Хоць перамога засталася за гаспадарамі (2:1), галандцы саступілі ўкраінцам па суме дзвюх сустрэчаў за кошт гола “Дняпра” на чужым полі.

Кіеўскае “Дынама” выйграла ў ліверпульскага “Эвертана” — 5:2. Сваіх сапернікаў па чвэрцьфінале ўкраінцы будуць ведаць сёння, пасля лёсавання, якое пройдзе ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне.

У чвэрцфінал выйшлі таксама расійскі “Зеніт”, італьянскія “Напалі” і “Фьёрэнціна”, нямецкі “Вольфсбург”, іспанская “Севілья” і бельгійскі “Бруге”.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі