У Чырвоным моры перарэзалі кабелі глабальнага інтэрнэту — Sky News
Глабальны інтэрнэт пад пагрозай (ілюстрацыйнае фота)
У Чырвоным моры перарэзалі тры кабелі, якія забяспечваюць глабальны інтэрнэт і тэлекамунікацыі. Закранута 25% трафіку, які праходзіць па лініях, якія перадаюць даныя ў Афрыку, Азію і на Блізкі Усход, паведамляе Sky News.
Хусіты адмаўляюць сваё дачыненне да дыверсіі. Аднак вядома, што ў мінулым месяцы міжнародна прызнаны ўрад Емена заявіў пра планы хусітаў атакаваць падводныя кабелі.
Трафік цяпер спрабуюць перанакіраваць на іншыя маршруты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.