У дэкрэт, які рэгулюе сферу замежнай дапамогі, могуць унесці важныя змены

У дэкрэт, які рэгулюе сферу замежнай дапамогі, могуць унесці важныя змены

У дэкрэт, які рэгулюе сферу замежнай бязвыплатнай дапамогі, унясуць важныя змены. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала стваральніца інтэрнэт-платформы “Імёны” Кацярына Сінюк. Яна наведала Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і даведалася пра запланаваныя новаўвядзенні.

Сінюк піша, што ў бліжэйшыя тыдні праект мусіць з’явіцца ў публічным доступе. Чакаецца, што змены пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. Між іншым, пераводы да 23 тысяч долараў "можна будзе не аддаваць на подпіс прэзідэнта". Вызваленне ад любых падаткаў таксама будзе адбывацца без яго ўдзелу. “Гэта значыць, што працэдуру рэгістрацыі замежных плацяжоў у падтрымку грамадскіх арганізацый могуць спрасціць”, — піша Кацярына Сінюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі