У Докшыцах, Віцебску і Глыбокім вызвалілі журналістаў і актывістаў

Акцыя ў падтрымку журналістаў
Акцыя ў падтрымку журналістаў

У Докшыцах, Віцебску і Глыбокім вызвалілі шэсць чалавек — іх затрымалі 8 ліпеня як падазраваных у крымінальных справах. Увечары ў нядзелю скончыўся 72-гадзінны тэрмін утрымання пад вартай.

У Глыбокім адпусцілі бодыбілдэрам і актывіста Аляксандра Шарабайка і журналіста Змітра Лупача, а ў Докшыцах выйшлі на свабоду юрыст Юрый Маціюн, настаўнік Арцём Стадольнік і бухгалтар Вераніка Судніковіч. У Віцебску выйшаў на свабоду журналіст Віталь Скрыль. Ён таксама мае статус падазраванага. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі