У доме ў Жлобіне выбухнуў ацяпляльны кацёл (фота)
У Жлобіне 6 лютага ратавальнікаў выклікалі на аварыю ў прыватны дом — там выбухнуў ацяпляльны кацёл. На месцы здарэння яны выявілі, што кацёл на цвёрдым паліве быў усталяваны ў кухні драўлянага жылога дома. Пасля выбуху больш нічога не загарэлася.
53-гадовая гаспадыня дома ад пары атрымала апёкі ног другой-трэцяй ступені. З апёкамі 20% цела яна была шпіталізаваная ў рэанімацыю раённай лякарні.
Будынак пры выбуху не пацярпеў, у доме можна жыць і далей, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.
Меркаванай прычынай інцыдэнту называюць адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме ацяплення жылога дома.