У двух буйных беларускіх дзяржбанкаў агенцтва Fitch адклікала рэйтынгі
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх дзяржаўных банкаў — Беларусбанка і Белінвестбанка. Прычынай сталі санкцыі ЕС, пад якія трапілі гэтыя фінансавыя ўстановы.
"Fitch адклікала рэйтынгі абодвух банкаў па прычыне санкцый і больш не будзе прадастаўляць рэйтынгі або аналітычныя матэрыялы для гэтых банкаў. Fitch перагледзіць сваё рашэнне ў выпадку адмены санкцый", — гаворыцца ў заяве агенцтва.
Пры гэтым у Fitch Ratings доўгатэрміновыя рэйтынгі гэтых двух банкаў акрэслілі на ўзроўні "B" (негатыўны прагноз). Ён тлумачыца тым, што ў самой Беларусі нізкія міжнародныя рэзервы, а таксама тое, што Мінску абмежавалі доступ да крэдытаў ЕС у выніку санкцый.
На рэйтынг такіх агенцтваў, як Fitch Ratings, арыентуюцца сусветныя інстытуты, калі прымаюць рашэнне пра магчымае супрацоўніцтва з тым ці іншым банкам.
Дарэчы, калі Беларусбанк трапіў пад санкцыі ЕС, аўстрыйскі Raiffeisen Bank International абмежаваў супрацоўніцтва з ім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.