У двух дактароў-анколагаў Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі

У двух дактароў-анколагаў Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 21 чэрвеня змяніў спіс лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі за 2020 год.

З папярэдняга ўказа ад 18 студзеня 2021 года ён загадаў прыбраць дванаццаты і трынаццаты абзацы, у якіх пералічваюцца лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі.

Дакладна можна сказаць, што прэмію забралі ў намесніка дырэктара РНПЦ анкалогіі Віктара Кахнюка. Другі доктар, пазбаўлены прэміі, — загадчык лабараторыі таракальнай анкапаталогіі ў тым жа самым РНПЦ анкалогіі Віктар Малькевіч. Калектыў РНПЦ анкалогіі атрымаў Дзяржпрэмію за цыкл работ "Новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей".

Пры іншым падліку абзацаў атрымліваецца, што другім доктарам, пазбаўленым прэміі, стаў былы дырэктар РНПЦ Алег Суконка, чалец Савета Рэспублікі. На пачатку 2021-га ён крытыкаваў дзяржаўныя органы за замоўчванне статыстыкі па каранавірусе і паведаміў, што ў яго праз гэта быў канфлікт з абодвума міністрамі аховы здароўя — і Уладзімірам Каранікам, і Дзмітрыем Піневічам.

Пазней ТГ-канал "Белыя халаты. News" удакладніў, што прэміі пазбавілі галоўнага навуковага супрацоўніка РНПЦ "дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі" Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку.

У двух дактароў-анколагаў Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі
Віктар Малькевіч / ctv.by
У двух дактароў-анколагаў Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі
Алег Суконка / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі