У дырэкцыі "Белсата" адклікалі фінансавыя паўнамоцтвы — Агнешка Рамашэўска
Агнешка Рамашэўска-Гузы
Кіраўніцтва "Белсату" пазбавілі фінансавых паўнамоцтваў, піша ў Фэйсбуку дырэктарка тэлеканал Агнешка Рамашэўска-Гузы.
"Мне і маім намеснікам праз электронную пошту адклікалі фінансавыя паўнамоцтвы як дырэкцыі "Белсата", — заяўляе яна.
У каментарах Рамашэўска тлумачыць, што цяпер не можа падпісваць дамовы і весці іншую гаспадарчую дзейнасць тэлеканала. Пры гэтым яна не можа адказаць, ці азначае гэта, што яе адхілілі ад кіравання "Белсатам". Па яе словах, ёсць нюансы.
"Дэ-факта — напэўна, так. Калі мне не дадуць паўторны ліст даверанасці, на гэты раз ад ліквідатара. Але я не ўпэўненая, ці атрымаю яго", — піша Рамашэска.
"Белсат" з'яўляецца структурным падраздзяленнем TVP (грамадскае Польскае тэлебачанне). Як распавядала Еўрарадыё, новы ўрад Польшчы адправіў у адстаўку кіраўніцтва TVP і іншых грамадскіх СМІ, а таксама пачаў працэдуру іх ліквідацыі. Новы ўрад плануе правесці ў гэтых СМІ рэструктурызацыю і прадухіліць звальненне супрацоўнікаў у сувязі з адсутнасцю фінансавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.