У дзіцячым садку каля Гродна адбыўся пажар
30 кастрычніка ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна адбыўся пажар у яслях-садку. Там спрацавала сістэма "Маланка".
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў, пасля гукавога сігналу супрацоўнікі ўстановы эвакуявалі з будынка 61 дзіця ва ўзросце ад двух да шасці гадоў. таксама з будынка выйшлі і 20 чалавек персаналу.
Меркаванай прычынай здарэння называецца кароткае замыканне электрычнага бойлера для падагрэву вады ў пральні. Пасля кароткага замыкання агню не было, таму дзеці і педагогі неўзабаве вярнуліся ў будынак.