У Дзярждуме РФ прапануюць пазбаўляць грамадзянства расіян, якія асуджаюць вайну

Дзяржаўная дума РФ / ТАСС​
Дзяржаўная дума РФ / ТАСС​

Дэпутат Дзярждумы Іван Сухараў прапануе пазбаўляць расіян грамадзянства за крытыку ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне. Патрэбны прававы механізм, піша ён віцэ-прэм'еру расійскага ўрада Андрэю Белавусаву. Пра гэта расказваюць расійскія СМІ.

Сухарава абурыла, што шэраг заходніх краін плануе ўвесці дадатковае патрабаванне для расіян пры атрыманні візы. Ад суіскальнікаў візы, паводле дадзеных дэпутата, будуць патрабаваць падпісаць дэкларацыю з асуджэннем дзеянняў Расіі ва Украіне. У сувязі з гэтым ён і просіць стварыць механізм "пазбаўлення грамадзянства і (або) абмежавання (забароны) на ўезд у краіну для тых асоб, якія дзеля атрымання замежнай візы пагодзяцца прайсці дадзеную працэдуру".

Раней кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс агучыў ідэю надзяліць памежнікаў краін ЕС правам цікавіцца ў расійскіх турыстаў іх стаўленнем да вайны, а таксама пытацца, чый Крым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі