У Дзюсельдорфе памёр акцёр Генадзь Венгераў
У яго быў рак лёгкіх. Венгераў — ураджэнец Віцебска.
У нямецкім горадзе Дзюсельдорф памёр акцёр Генадзь Венгераў. За некалькі тыдняў да смерці ён паведаміў падпісчыкам сваёй старонкі ў Facebook, што ў яго выявілі рак лёгкіх з метастазамі ў костках. Ён прайшоў у Нямеччыне курс лячэння, аднак перамагчы хваробу так і не змог, інфармуе ВВС.
Генадзь Венгераў нарадзіўся ў Віцебску ў 1959 годзе. Скончыў архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, працаваў інжынерам-будаўніком, дыктарам Віцебскага абласнога радыё, быў акцёрам віцебскага Народнага тэатру ДК чыгуначнікаў. У 1980 годзе быў запрошаны акцёрам на прафесійную сцэну — у Беларускі Акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
У 1983 годзе Генадзь Венгераў скончыў школу-студыю МХАТ, а ў пачатку 1990-х з'ехаў працаваць у Нямеччыну. За сваю кар'еру ён сыграў больш за сто роляў у розных праектах. У Расіі ў лік найбольш вядомых фільмаў з яго удзелам ўваходзяць карціны "Дэжа вю", "Вораг каля брамы", "Мальтыйскі крыж".
Фота: ria.ru