У эфір дзяржаўнага радыё вяртаюць перадачу “Піянерскі заранак”
Радыёпераклічка “Піянерскі заранак” вяртаецца ў эфір Беларускага дзяржаўнага радыё 20 лютага: яна выйдзе ў рамках дзіцячай перадачы “Мэры Попінс” на канале “Культура”. Як паведамляе БЕЛТА, у гэтай радыёпераклічцы дзецям будуць распавядаць пра піянерскі рух, яго асаблівасці і традыцыі.
“Піянерскі заранак” — дзіцячая перадача, якая штодня выходзіла ў ранішнім радыёэфіры ў савецкі час. Першы эфір адбыўся 19 красавіка 1925 года. У ёй выходзілі рэпартажы, інтэрв’ю і іншыя матэрыялы, арыентаваныя на вучняў малодшых і сярэдніх класаў.
Апошні выпуск выйшаў 30 снежня 1991 года.