У Егіпце сустрэлі Пуціна "фантастычным" выкананнем гімна Расіі (відэа)
Кіраўнік Расіі падараваў прэзідэнту Егіпта аўтамат Калашнікава.
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін 10 лютага наведаў з візітам Егіпет. Як інфармуе РІА "Новости", ён падараваў прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі аўтамат Калашнікава. Пасля яны наведалі Каірскую оперу і павячэралі.
На YouTube з'явілася відэа, як ваенны аркестр Егіпта "фантастычна" выконвае гімн Расіі. Як відаць, Пуцін быў вельмі ўражаны.
Ужо заўтра прэзідэнт Расіі мусіць прыляцець у Мінск на сустрэчу "нармандскай чацвёркі", прысвечаную сітуацыі ва Украіне.
Фота: ria.ru