У Екацярынбургу пасля рамонту дарогі пасярод праезнай часткі пакінулі пень
У расійскім Екацярынбургу рамонтнікі рамантавалі дарогу, але пакінулі пасярод праезнай часткі пень. Ён стаіць на дарозе проста пасярод латкі, піша meduza.io.
У адміністрацыю Кіраўскага раёна Екацярынбурга мясцовым жыхарам сказалі: каб прыбраць пень, патрэбны спецыяльны дазвол. Дарэчы, у адміністрацыі не ведалі, хто рамантаваў дарогу.
Пазней журналісты высветлілі, што рамонтам дарогі займаўся "Водаканал". У гэтай арганізацыі запэўнілі, што пень абавязкова прыбяруць.
Між іншага, мясцовыя жыхары кажуць, што пень на дарозе стаіць ужо шмат гадоў і ўсе да яго прызвычаіліся.