У электрычках гарадскіх ліній паставяць электронныя валідатары

Беларуская чыгунка абвясціла тэндар на закупку абсталявання аўтаматызаванай сістэмы аплаты і кантролю аплаты праезда ў цягніках гарадскіх ліній на аснове бескантактных картак. На закупку вылучаецца 1,7 мільярда беларускіх рублёў. У гэтую суму ўваходзіць абсталяванне, матэрыялы, праграмнае забеспячэнне, а таксама працы па ўсталёўцы, запуску сістэмы і навучанне спецыялістаў працы з новым абсталяваннем.



"Беларуская чыгунка прыступіла да сістэмы, якая будзе інтэграваная з гарадскім транспартам. Правялі паседжанне з "Мінсктрансам", узялі за аснову тыя ж характарыстыкі абсталявання. У будучыні плануем, каб была адзіная транспартная картка: каб і на гарадскія лініі, і грамадскі транспарт можна было аплаціць. Каб была адна картка, як гэта зроблена за мяжой", — паведамілі Еўрарадыё ў Беларускай чыгунцы.



Сістэму плануецца зрабіць прыблізна ў чэрвені.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі